Падзеі 12 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
На нефармальным пасяджэньні міністраў у эўрапейскіх справах краінаў ЭЗ, якое прайшло ўва Львове, было заяўлена, што ва ўмовах блякаваньня Вугоршчынай уся тэхнічная праца па ўступленьні Ўкраіны ў Эўразьвяз будзе выкананая загадзя.
«Міжнародныя фэдэрацыі павінны працягваць устрымлівацца ад арганізацыі або падтрымкі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў у Расеі. Гэтая рэкамэндацыя больш не распаўсюджваецца на Беларусь», — гаворыцца ў апублікаванай справаздачы МАК.
Прадстаўнікі Злучаных Штатаў пры абмеркаваньні мірнага ўрэгуляваньня ва Ўкраіне прапануюць вывесьці ўкраінскія войскі з падкантрольнай Кіеву часткі Данецкай вобласьці — пры ўмове, што расейскія войскі на гэтыя тэрыторыі ня зойдуць, і яны стануць «дэмілітарызаванай» або «свабоднай эканамічнай зонай».
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) запускае акцыю «Кожная пятніца — роднае, сваё!».
Стваральнікі сыстэм штучнага інтэлекту атрымалі званьне «чалавек 2025 году» паводле амэрыканскага часопіса Time.
Пасьля таго як у публічнай прасторы зьявілася інфармацыя пра нібыта існым намеры перавесьці офіса Сьвятланы Ціханоўскай зь Вільні ў Варшаву, прэмʼер-міністарка Літвы Інга Ругінене заявіла, што ў яе няма афіцыйнай інфармацыі наконт гэтага.
У Баўгарыі падаў у адстаўку ўрад Росэна Жалязкава. Прэмʼер-міністар абвясьціў пра гэта на пазачарговым брыфінгу 11 сьнежня. Адстаўка адбылася на фоне шматтысячных пратэстаў, якія прайшлі па ўсёй краіне за апошнія два тыдні.
Затрыманы нафтавы танкер быў унесены ў санкцыйны сьпіс Міністэрства фінансаў ЗША ў 2022 годзе за кантрабанду іранскай нафты і належыць грамадзяніну Ўкраіны.
Пра гэта міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў падчас Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі, прымеркаванай да 77-годзьдзя з дня прыняцьця Канвэнцыі ААН аб папярэджаньні генацыду, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Полк разьлічвае сабраць 8300 эўра, каб атрымалася ня менш як 100 эўра на кожнае дзіцё.
Сярод іншага, палітвязьняў не пускаюць у хрысьціянскія цэрквы, у мусульманаў адбіраюць дыванкі для намазу.
Самалёт, на якім прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян ляцеў у Маскву для ўдзелу ў пасяджэньні Эўразійскага эканамічнага саюзу, у ноч на 11 сьнежня ня змог прызямліцца ў Маскве праз атаку бесьпілётнікаў і абмежаваньні паветранай прасторы захадамі супрацьпаветранай абароны.
Дырэктары буйных беларускіх заводаў атрымалі вымовы за правал асноўных эканамічных паказьнікаў. Сярод іх МТЗ, МАЗ, БелАЗ і іншыя значныя заводы.
Вайскоўцы Цэнтру спэцыяльных апэрацыяў «Альфа» Службы бясьпекі Ўкраіны нанесьлі ўдар дронамі па нафтаздабыўной плятформе, якая належыць расейскай кампаніі «Лукойл».
«Беларускі архіў» у Беластоку зьбірае памяць пра беларусаў на Падляшшы і ня толькі.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
На сайце кампаніі таксама няма беларускай мовы.
На плятформе Беларускай унівэрсальнай біржы 17 сьнежня адбудуцца таргі на колішні Дом рамесьніка ў Паставах Віцебскай вобласьці.
Рашэньне прыняло Міністэрства інфармацыі Беларусі, яго прычыны не названыя.
Як паведамляе Інтэрфакс, Беларусь і Іран падпісалі плян двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва на 2026 год і маюць намер правесьці сумесныя вайсковыя вучэньні.
Дэйвідас Матулёніс, галоўны дарадца прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы заявіў, што літоўскі бок гатовы абмяркоўваць сытуацыю на мяжы і з літоўскімі грузавікамі толькі на тэхнічным узроўні.
Тром расейскім і шасьці беларускім лыжнікам дазволілі ўдзельнічаць у кваліфікацыйных спаборніцтвах да Алімпійскіх гульняў наступнага года, згодна са сьпісам, апублікаваным Міжнароднай фэдэрацыяй лыжнага спорту (FIS).
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру, лідэрка вэнэсуэльскай апазыцыі Марыя Карына Мачада прыбыла ў Осла празь некалькі гадзін пасьля цырымоніі ўзнагароджаньня.
Генэральная асамблея ААН ухваліла рэзалюцыю «Ўзмацненьне міжнароднай супрацы і каардынацыі намаганьняў у вывучэньні, зьмякчэньні і мінімізацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы».
Падзеі 11 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Сьвятлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру 10 сьнежня ў Осьлё (Нарвэгія). Яна была запрошаная ляўрэатам прэміі за 2025 год Марыяй Карынай Мачада (Вэнэсуэла), паведаміла прэс-служба дэмлідэркі.
Цырымонія ўручэньня прайшла ў Вільні і была прымеркаваная да Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 сьнежня.
«Там магло ўвогуле нічога ад інфраструктуры не застацца».
У Аўстраліі ўступіў у сілу ўхвалены раней парлямэнтам закон аб забароне непаўналетнім ва ўзросьце да 16 гадоў ствараць акаўнты ў сацыяльных сетках.
10 сьнежня літоўскія перавозьнікі выйшлі на акцыю пратэсту каля літоўскага парлямэнту. Уздоўж галоўнага праспэкту Вільні яны паставілі каля паўсотні сваіх седлавых цягачоў без прычэпаў.
Часовага паверанага ў справах амбасады Беларусі 10 сьнежня выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Літвы і ўручылі ноту пратэсту «ў сувязі з працягам гібрыдных атак, якія ажыцьцяўляюцца з тэрыторыі Беларусі, і гвалтоўным захопам уласнасьці грамадзян і кампаній Эўрапейскага Зьвязу».
На 91-м годзе жыцьця ў Маладэчне памёр герой кнігі «Дзеці Францыі», якая выйшла на аснове публікацый Свабоды, і свабодаўскага фільма «Француз зь Беларусі» Алесь Салагуб.
Польская памежная служба паведаміла пра раскрыцьцё злачыннай групы, якая займалася незаконнай легалізацыяй замежнікаў на тэрыторыі Польшчы і іншых краін.
Лідэрка вэнэсуэльскай апазыцыі Марыя Карына Мачада ў бясьпецы і «прыедзе ў Осла», але не пасьпее на цырымонію ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру, паведаміў у сераду Нарвэскі Нобэлеўскі інстытут.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і прынамсі частка ейнага офісу плянуюць пераезд зь Вільні ў Варшаву. Гэтую інфармацыю Свабодзе на ўмовах ананімнасьці пацьвердзілі шэраг інфармаваных крыніц, у тым ліку з атачэньня Ціханоўскай.
Улады называюць якія-кольвек неляяльныя публікацыі і інфармацыю «дэструкцыйнымі матэрыяламі».
У паведамленьні не ўдакладняюць, колькі спажыўцоў гэта закранула.
Паколькі затрыманыя ў Беларусі фуры літоўскіх перавозьнікаў дагэтуль ня могуць вярнуцца ў Літву, нацыянальная асацыяцыя грузаперавозьнікаў Linava арганізавала 10 сьнежня ў Вільні акцыю пратэсту.
Інфляцыя ўжо вышэйшая за прагнозны паказьнік на гэты год, ухвалены ўрадам Беларусі, — 5 працэнтаў.
Аўкцыён на продаж маёнтку Падароск, што ў Ваўкавыскім раёне Горадзенскай вобласьці, заплянавалі на 15 студзеня 2026 году.
Праваабаронца «Вясны» Алег Мацкевіч на падставе сьведчаньняў былых палітзьняволеных з розных калёній Беларусі правёў дасьледваньне на тэму турэмнага харчаваньне.
У цэнтры Кіева знайшлі мёртвым 41-гадовага Дзьмітра Каданюка — сына першага касманаўта незалежнай Украіны Леаніда Каданюка.
Раней Зяленскі заяўляў з гэтай нагоды: «Мая мэта — скончыць вайну, а не працягваць балятавацца на пасаду».
Беларускае таварыства паляўнічых і рыбакоў паведаміла 9 сьнежня, што на тэрыторыі Барысаўскай паляўнічай гаспадарцы застрэлілі рысь.
Сызранскі нафтаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласьці спыніў перапрацоўку нафта пасьля пашкоджаньняў, нанесеных украінскімі сіламі абароны 5 сьнежня.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская падчас працоўнага візыту ў Італію 9 сьнежня ўрачыста адкрыла шэлтар для беларускіх палітычных уцекачоў і іх сем’яў, дзе ўжо жывуць рэпрэсаваныя і былы добраахвотнік палка Каліноўскага.
Падзеі 10 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Расея дасягне мэтаў «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» (СВА) і давядзе яе да лягічнага завяршэньня, заявіў у аўторак расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін падчас пасяджэньня Савета па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» даведаўся імёны яшчэ пяцёх украінцаў, асуджаных у Беларусі з палітычных матываў, якія выйшлі на волю 22 лістапада.
Загрузіць яшчэ